Папа Рымскі наведае Літву, Латвію і Эстонію ў верасні

PapaFrancesco-Angelus-serio

Папа Рымскі Францішак у верасні гэтага года наведае Балтыйскія краіны – Літву, Латвію і Эстонію. «У адказ на запрашэнне паважаных кіраўнікоў дзяржаў і біскупаў, Яго Святасць Папа Францішак зробіць апостальскі візіт у Балтыйскія краіны з 22 па 25 верасня 2018 года», – паведамілі ў прэс-службе Ватыкана.

У Літве пантыфік наведае Вільню і Коўна, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін.

Праграма візіту будзе апублікаваная неўзабаве.

Як паведамляла Krynica.info, візіт Папы Рымскага ў Беларусь пакуль з’яўляецца немагчымым з-за пазіцыі дамінуючай у краіне Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі