Армянскія і праваслаўныя святары пасварыліся з-за Жыватворнага агню
Заявы армянскага святара аб натуральным паходжанні Жыватворнага агню ў Ерусаліме выклікалі гнеўную рэакцыю з боку шэрагу праваслаўных святароў. Krynica.info разбіралася ў сітуацыі.
Усё пачалося з таго, што прадстаўляючы армянскую патрыярхію святар Самуэль Агаян у інтэрв’ю ізраільскаму журналісту распавёў, як адбываецца спасланне Жыватворнага агню. Паводле яго , ён тройчы назіраў, як патрыярхі запальваюць звязку васковых свечак ад алейнай лампады і нічога містычнага ў гэтым няма. “Бог творыць цуды, але не на пацеху людзям”, – сказаў на ён, паведамляюць Новости Израиля.
Гэтая заява раззлавала прадстаўніка Копцкай Царквы, які стаяў побач з Агаянам і запатрабаваў неадкладна спыніць здымку. “Спыніце камеру, ён хлусіць!” – заявіў святар, нягледзячы на пярэчанне Агаяна пра тое, што копты пры запальванні агню не прысутнічаюць.
Служыцель Іерусалімскай Армянскай патрыярхіі архімандрыт Гевонд назваў штучным ажыятаж вакол заявы армянскага святара пра таямніцу сыходжання Жыватворнага агню. “Мы ніколі не аб’яўлялі, што агонь сыходзіць з неба. Так, такія цуды былі, але яны адбываліся ўсенародна”, – сказаў архімандрыт Гевонд РИА Новости.
Паводле яго, Армянская Царква звязвае традыцыю Жыватворнага агню з заснавальнікам царквы Святым Рыгорам Асветнікам. Згодна з паданнем, не лічачы сябе годным увайсці ў Труну Госпада ў Ерусаліме, ён пайшоў у пячоры і доўга маліўся. У суботу за дзень да Вялікадня ён увайшоў у Труну Госпада, дзе цудоўным чынам запаліліся ўсе свечкі і лампады, пасля чаго ён назваўся Асветнікам. Сёння ў тым месцы, дзе ён маліўся, стаіць армянская царква, растлумачыў архімандрыт Гевонд.
“Мы лічым агонь Жыватворным, бо малітвамі Рыгора Асветніка сыходзіць ласка, могуць быць цуды, ацаляцца хворыя”, – адзначыў святар, дадаўшы, што айцец Самуэль разам з грэцкімі патрыярхамі “сам запальваў агонь ад лампад”.
Між тым кіраўнік прэс-службы патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксандр Волкаў назваў “няправільнымі і непатрэбнымі” публічныя сумневы ў праўдзівасці цудаў. Паводле яго, гэта падзея вельмі важна для мільёнаў вернікаў, яна падтрымлівае і ўмацоўвае іх у веры, а таму не варта падвяргаць яе сумневу. Святар нагадаў, што “радасць сыходжання Агню” падзяляюць усе Праваслаўныя Цэрквы.
На яго думку, няправільна і непатрэбна «вось так выносіць у публічную сферу рэчы, якія могуць збянтэжыць мільёны вернікаў», а “прыватныя і дзіўныя меркаванні свяшчэннаслужыцеляў Армянскай Царквы хай застаюцца на іх сумленні”.
У сваю чаргу намеснік кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ РПЦ Вахтанг Кіпшыдзэ назваў выказванні Самуэля Агаяна аб сыходжанні Жыватворнага агню непрымальным парушэннем “малітоўнага стану” мільёнаў праваслаўных вернікаў перад Вялікаднем.
“У нас, калі ўвесь праваслаўны свет рыхтуецца да Вялікадня, выклікаюць вялікае расчараванне спробы скандалізаваць тэму сыходжання Жыватворнага агню. Для ўсяго праваслаўнага свету яно з’яўляецца духоўнай падзеяй, у якой удзельнічаюць многія мільёны вернікаў. Намер скампраметаваць гэтую шматвяковую традыцыю непрымальны і мае сваім ўскосным вынікам парушэнне малітоўнага стану, у якім праваслаўныя вернікі знаходзяцца падчас падрыхтоўкі да светлага свята Уваскрэсення Хрыстова”, – падкрэсліў Кіпшыдзэ.
А вось прэс-сакратар Рускай духоўнай місіі ў Ерусаліме ігумен Нікан Галаўко пакуль не стаў каментаваць выказванні армянскага святара.
Жыватворны агонь сімвалізуе нерукатворнае святло Уваскрасення Хрыстовага. Кожны год напярэдадні Вялікадня ён, як заяўляецца, сыходзіць на свечкі і лампаду Патрыярха Святога горада Іерусаліма і ўсяе Палесціны ў храме Гроба Гасподняга. Цырымонію праводзяць святары Іерусалімскай праваслаўнай царквы, Іерусалімскага патрыярхату Армянскай апостальскай царквы, а таксама Копцкай і Сірыйскай цэркваў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)