У Гудагаі і Адамавічах прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для дзяўчат

Адамовичи
Каталіцкія манахіні з кангрэгацыі сясцёр кармелітак, што жывуць у кляштары ў вёсцы Адамавічы блізу Гродна, зладзілі 8-10 сакавіка адмысловыя велікапосныя рэкалекцыі для дзяўчат.

Духоўным кіраўніком рэкалекцый стаў а. Аляксандр Фядотаў SCJ, вікарый парафіі Божай Міласэрнасці гродзенскага мікрараёна Вішнявец, паведамляе catholic.by.

Адна з канферэнцыяў, падрыхтаваных рэкалекцыяністам, была прысвечаная гісторыі вызвалення габрэяў з Егіпта. «У кожнага з нас свой Егіпет, які трымае нас, але з якога мы павінны выйсці, асабліва цяпер, у час Вялікага посту. Выйсці назаўсёды, каб увайсці ў зямлю абяцаную», – падкрэсліў святар.

Гудогай
Яшчэ адна канферэнцыя прысвячалася разважанню аб веры: калі і чаму мы губляем гэтую веру.

Атмасфера трох дзён рэкалекцый была па-сапраўднаму накіравана на з’яднанне з Езусам Укрыжаваным, бо кожная з дзяўчат прыехала са сваімі праблемамі, смуткамі, цярпеннямі.

У Гудагаі ў кляштары сясцёр кармэлітак 9-11 сакавіка Дні цішыні для дзяўчат прайшлі пад дэвізам «Малiтва, пост i мiласэрнасць».

Дзелячыся ўражаннямі, дзяўчаты адзначылі, што, прабываючы сам-насам з Богам, падчас гэтых выхадных у Гудагаі яны больш асэнсавана перажывалі Вялікі пост: «Спадзяюся, што гэты дзень цiшынi дапаможа змянiць у маiм жыццi тое, што аддаляе мяне ад Бога».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі