У гродзенскім храме зладзілі прэзентацыю краязнаўчай кнігі паэткі

Гродно
У Гродне ў праваслаўным храме святога Лукі Крымскага 11 сакавіка пасля набажэнства адбылася сустрэча вернікаў храма і пацыентаў абласной клінічнай бальніцы з паэткай Алай Петрушкевіч –кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры ГрГУ імя Янкі Купалы.

Ала Петрушкевіч прэзентавала створаную пад псеўданімам Альжбета Кеда кнігу “Шчонаўскія абразкі”, якую можна назваць летапісам роднай вёскі аўтаркі, паведамляе orthos.org.

Ала Петрушкевіч патлумачыла слухачам псеўданім: у яе родзе знікла прозвішча Кеда, цяпер яно працягне сваё жыццё ў яе кнігах.

“З назвай маёй роднай вёскі Шчонава, што ў Карэліцкім раёне, з яе невытлумачальнай этымалогіяй мне перагукваецца шмат сэнсаў: шчаслівая навіна, шчырая радасць, шчодрасць і шчымлівы смутак, бо няма ў сённяшнім Шчонаве шчаслівых навінаў, як амаль няма каму шчыра радавацца. Памірае наша вёска”, – апавяла слухачам аўтарка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі