У Гродне каталікі рыхтуюцца да маштабнай працэсіі ў Пальмовую нядзелю

Гродно
У Гродне 25 сакавіка ў Пальмовую нядзелю ў каталіцкай традыцыі пройдзе працэсія з вербамі.

Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы, што распачнецца пасля яе, запрашаецца моладзь Гродзенскай дыяцэзіі, паведамляе catholic.by.

Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.

Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы.

Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць конкурс вербаў. Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.

Традыцыйна на Пальмовую нядзелю прыпадае Сусветны дзень моладзі, які ў гэтым годзе будзе адзначацца пад дэвізам «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Бога».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі