Ксёндз Кірыл Бардонаў. Калісьці не народ, а цяпер народ

Усё бліжэй робіцца дата 25 сакавіка, калі будзе адзначацца 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Сваімі думкамі ў сувязі з гэтым дзеліцца беларускі каталіцкі святар, ксёндз Кірыл Бардонаў:

У Беларусі нельга не святкаваць стагоддзе абвяшчэнне БНР. Як вядома, у выніку гэтай падзеі не была створаная незалежная краіна, аднак гэта быў штуршок да ўзнікнення іншых дзяржаўных утварэнняў на нашай зямлі. Гэта быў пачатак доўгай дарогі да незалежнасці, і многае на гэтай дарозе яшчэ наперадзе.

Каб дзеянне чалавека стала ўчынкам, важны намер, інтэнцыя. Сто гадоў таму было публічна абвешчана пра тое, што жыхары Беларусі ўсведамляюць сябе асобным народам ды маюць права і намер стварыць сваю краіну.

Вяртаючыся ў думках да сакавіка 1918 года, можна сказаць, што мы не паспелі, не змаглі, стварыць сваю нацыянальную краіну. У часы глабалізацыі такія краіны адыходзяць у нябыт. У гэтым думка заснавальнікаў БНР не можа быць цалкам рэалізаваная. Аднак, без Трэцяй Устаўной граматы цяжка адказаць на пытанне «хто мы», «хто я».

У сувязі з 25 сакавіка заўсёды ўзгадваюцца словы з Новага Запавету: «Калісьці не народ, а цяпер народ…» (1 П 2, 10).

Ксёндз Кірыл Бардонаў

Чытайце таксама:

Ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Наша дзяржаўнасць – наш Касцёл

Пастар Антоні Бокун. Чаму мы адзначаем 100-годзьдзе БНР

Протаіерэй Сяргей Горбік. Стагоддзе БНР у хрысціянскім вымярэнні

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі