“Пане, дай мне гэтай вады”: у Мінску пройдуць Салезіянскія дні моладзі

сдм

Жадаючых ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў запрашаюць прыняць удзел у Салезіянскіх днях моладзі, якія пройдуць у Мінску з 15 па 17 красавіка ў каталіцкай парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы (вуліца Пляханава 28/1).

Падчас дзён моладзі ўдзельнікаў чакаюць сумесная малітва, канферэнцыі па актуальных пытаннях, карысныя варкшопы, цікавы вечар у Мінску, музычна-евангелізацыйны канцэрт.

Зарэгістравацца можна на сайце sdb.by. Запіс удзельнікаў трывае да 5 красавіка.

Па дадатковых пытаннях звяртацца па тэлефоне +375 (29) 389-76-69, кс. Павел Шчарбіцкі SDB.

Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства можна па спасылцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі