Сергей Луканін просіць дазволіць яму чытаць услых Біблію ў Мінску
Беларускі юрыст і хрысціянскі прапаведнік Сяргей Луканін звярнуўся 20 сакавіка ў Мінгарвыканкам з лістом, у якім просіць дазволіць яму правядзенне мерапрыемства ў выглядзе чытання Бібліі услых з мэтай распаўсюджвання хрысціянскіх рэлігійных перакананняў. Мерапрыемства запланаванае на 8 красавіка ў парку Горкага. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
У звароце прапаведнік адзначыў, што з 2007 года выказвае і распаўсюджвае свае рэлігійныя перакананні на вуліцах Мінска праз чытанне ўслых Бібліі.
“Больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй за “несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы”, але часцей за ўсё мяне адпускалі, так як мне ўдавалася пераканаць прадстаўнікоў улады ў тым, што я не парушаю Асноўны Закон нашай краіны – Канстытуцыю, 31 артыкул якой абвяшчае: «Кожны мае права … выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі», а таксама арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», якая абвяшчае: «Кожны мае права свабодна … выказваць і распаўсюджваць рэлігійныя перакананні і дзейнічаць у адпаведнасці з імі”, – заявіў ён.
Аднойчы Сяргей Луканін быў арыштаваны і змешчаны ў адзіночную камеру на суткі, пасля чаго быў прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні за тое, што «чытаў Біблію, заклікаў да пакаяння і жыцця без граху, чым парушыў … ».
“Я працягваю чытаць Біблію ўслых на вуліцах Мінска, так як гэта маё прызначэнне ад Госпада. Веру, што кожны хрысціянін павінен у меру сваіх сіл дзяліцца Эвангеллем з кожным чалавекам, пра што сказана ў Бібліі. На жаль, міліцыя працягвае мяне затрымліваць (апошні раз я быў затрыманы 11 сакавіка 2018 году), і я ў чарговы раз вырашыў звярнуцца ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць мне займацца тым, што дазволена Госпадам, Канстытуцыяй Беларусі і профільным законам”, – паведаміў прапаведнік.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай” 01.03.2021 11:52
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)