Беларускія грэка-каталікі 25 сакавіка адзначаюць Дзень малітваў за Бацькаўшчыну
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква 25 сакавіка традыцыйна адзначае Дзень малітваў за Бацькаўшчыну. Пры гэтым кожны святар сам абірае форму таго, як будзе адзначаны гэты дзень – малебнам, асобнымі малітвамі ці Літургіяй. Сёлета Дзень малітваў за Бацькаўшчыну супадае таксама нядзеляй Увахода Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім (Вербніцай).
25 сакавіка у грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне (вуліца Гараднічанская, 32) з гэтай нагоды а 10:00 будзе служыцца літургія святога Яна Залатавуснага, а па яе сканчэнні – Малебен за беларускі народ.
У Полацку 25 сакавіка грэка-каталіцкая парафія святога мучаніка Язафата запрашае на Малебен за Беларускі народ, які адбудзецца а 11:30 па адрасе вуліца Новасёлаў, 70. Літургія ў гонар свята Дабравешчання пачнецца ў царкве а 09:30, паведамілі ў парафіі.
У Маладэчне служба да Дня малітваў за Бацькаўшчыну з нядзелі перанесеная на 14:00 у суботу 24 сакавіка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)