У Палацы Рэспублікі адкрываецца выстава абразоў “Абожанае цела”
З 24 сакавіка па 10 красавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) працуе выстава “Абожанае цела”, створаная па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
Хрысціянскае мастацтва ў цэнтры сваіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне – перадачу вобразу нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці, але праз пошук значэнняў. Як найбольш праўдападобна перадаць прысутнасць Бога пры дапамозе «інструментаў» жывапісу? Ці кадыфікаваная іканаграфічная мова ўсё яшчэ з’яўляецца адпаведным сродкам, гэта значыць, зразумелым для сучаснікаў? Ці існуе і дзе знаходзіцца мяжа пошукаў іканапісца для паказу Уцелаўлення? Гэта ўсяго некалькі пытанняў, на якія шукалі адказ удзельнікі ІХ Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы. Працы, якія былі выкананыя падчас пленэру, выклікаюць асацыяцыі з апісаннем старазапаветнага грэхападзення чалавека і адчаю (істот, створаных па вобразу і падабенству Божаму), вядуць нас праз паказ цела, ахвяры і ўваскрашэння Хрыста да праўды (таямніцы) аб’яднання элементу Божага і чалавечага.
У гэтым годзе вераснёвы пленэр сабраў больш за 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, а таксама ўпершыню ўдзельнічаў мастак з Румыніі. Два тыдні прыбывання ў цэнтры “Сарэпта” – гэта, з аднаго боку, магчымасць прэзентацыі сваёй творчасці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займаюцца рэлігійнай тэматыкай; з іншага – досвед фунцыянавання ў супольнасці, натхнёнай сілай ўваскрэслага Хрыста. Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённай еўхарыстыі і доўгія начныя размовы з сябрамі і святарамі.
Мы спадзяемся, што дадзеная выстава з усёй разнастайнасцю прадстаўленых прац, сведчыць аб жыццяздольнасці сучаснага мастацтва, якое свядома чэрпае з крыніц, агульных для ўсходняй і заходняй культур.
Куратары праекта: Катажына Якубоўска, Матэўш Сора.
Кантактная асоба:
Аляксей Мацюшонак, каардынатар мастацкіх праектаў Польскага Інстытута ў Мінску +375 (17) 200-95-81.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)