Айцец Андрэй Буйніч: успамін БНР — добрая нагода ўзгадаць пра гістарычныя сімвалы

Słucak,_Pahonia._Слуцак,_Пагоня_(1920)

“Успамін гадавіны БНР асабіста для мяне з’яўляецца добрай нагодай узгадаць пра нашыя гістарычныя сімвалы — «Пагоню» і Бел-чырвона-белы сцяг”, — заявіў у каментары для Krynica.info айцец Андрэй Буйніч, святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Паводле яго, менавіта гістарычныя сімвалы Беларусі нагадваюць “пра тое, што наша гісторыя пачынаецца не з 1995 году, але мае глыбокія карані”.

“Святкаванне стагоддзя БНР заахвочвае мяне верыць, што беларусы (у тым ліку і я) будуць вывучаць сваю гісторыю, каб не паўтараць памылак мінулага”, — падкрэсліў святар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі