Мінскі касцёл на Залатой Горцы збірае ў сеціве грошы на рамонт

Святого Роха
На інтэрнэт-пляцоўцы talaka.org пачаўся збор сродкаў на неадкладны рамонт касцёла святога Роха ў Мінску.

Грошы патрэбныя на рамонт галоўнай залі святыні, плошча якой складае 900 кв. м. Таксама павінныя быць адрамантаваныя хоры і лесвіцы.

Ахвярадаўцам прапануецца зрабіць узнёсак сумай 3, 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500, 1000 рублёў. Тыя, хто ахвяруе 1000 рублёў, атрымае асабістую падзяку мітрапаліта Кандрусевіча, імёны будуць запісаные на адмысловай шыльдзе ў касцёле.

Ахвярадаўцы іншых сумаў атрымаюць падарункі – альбомы аб святыні і эксклюзіўныя паштоўкі з яе выявай, а таксама падзяку ад пробашча.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі