У Вільні адбудуцца рыма- і грэка-каталіцкія службы да 100 год БНР

vilnia

У Вільні 24-25 сакавіка адбудуцца рыма- і грэка-каталіцкія Богаслужбы з нагоды 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэтак, 24 сакавіка а 12:00 у царкве Святой Тройцы (Aušros Vartų g. 7A) адбудзецца грэка-каталіцкая Літургія за Бацькаўшчыну. Службу ўзначаліць а. Яўген Усошын, канцлер Грэка-каталіцкай курыі ў Мінску.

25 сакавіка з 10:30 да 11:00 адбудзецца ўшанаванне памяці дзеячаў БНР на могілках Расу (Rasų g. 32), а ў 10:00 пачнецца Імша ў іх памяць у касцёле святога Барталамея (Užupio g. 17).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі