У Паўла і Вольгі Севярынцаў нарадзіўся Францішак (відэа)

18033152_1156321347811677_2996455263731283872_n

Сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец і яго жонка Вольга ў ноч на 23 сакавіка сталі бацькамі.

«Слава Госпаду! Дзякуй усім, хто маліўся, сябры! Францішак Севярынец ростам 52 см, вагой 3770 нарадзіўся зранку да 100-годдзя БНР. Нарадзілі хутка і разам», – адзначыў палітык у Facebook.

Раней кранальную гісторыі кахання Севярынцаў распавёў тэлеканал «Белсат» у перадачы «Прыват».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі