У Празе беларускія грэка-каталікі правядуць малітву падзякі і паніхіду з нагоды стагоддзя БНР

Vasil_Zacharka,_mahiła_01

Беларуская грэка-каталіцкая грамада ў Празе адзначыць 25 сакавіка свята Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, Вербную нядзелю і 100-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

А 10:00 пачнецца Боская літургія ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech), а разам з ёй малітва падзякі за аднаўленне незалежнасці і асвячэнне вербачак, паведаміў у Facebook святар Андрусь Абламейка.

А 12:00 адбудзецца паніхіда на Олшанскіх могілках, дзе пахаваныя ў тым ліку і старшыні Рады БНР у выгнанні Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка і іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі