Мітрапаліт Кандрусевіч: Пасха вядзе нас наперад

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да каталікоў з Пастырскім пасланнем на Вялікдзень.

«Неабходна, каб, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, мы сваім сапраўдным хрысціянскім сведчаннем заўсёды выказвалі нашу радасць і веру ва ўваскрасенне, якое вядзе ў шчаслівую будучыню. Мы з настальгіяй успамінаем тыя месцы, дзе нарадзіліся, правялі дзіцячыя гады і ўзрасталі, і, па меры магчымасці, стараемся іх наведваць. У такія моманты ў нашай памяці ўсплываюць падзеі нашага дзяцінства і маладосці. Сям’я, блізкія, знаёмыя, суседзі, школа, касцёл і г.д. Адначасова мы бачым, як шмат змянілася — гарады растуць, а вёскі выміраюць. Тады мы ўсведамляем, што мінулага нельга вярнуць, нельга павярнуць гадзіннік нашага жыцця назад”, – падкрэслівае арцыбіскуп.

“Гэтую праўду вельмі добра зразумела Марыя Магдалена ў велікодную раніцу. Яна не хацела нічога іншага, як толькі вярнуцца ў былыя добрыя часы, як мы часта кажам, каб адчуваць сябе так, як быццам ніколі не было трагедыі жахлівай пятніцы з укрыжаваннем Езуса на Галгофе. Ці можам мы цяпер перанесціся ў тыя часы, калі Езус навучаў на берагах Галілейскага возера, чыніў цуды, суцяшаў бедных? Ці можам павярнуць гадзіннік назад? Мы можам суперажываць Марыі Магдалене, але не можам затрымаць часу і павярнуць яго назад.  Пасха ж вядзе нас наперад”, – разважае мітрапаліт Кандрусевіч, з поўным тэкстам Паслання якога можна пазнаёміцца тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі