Нунцый Пінтэр: Без падзеяў Вялікага Тыдня пустое нашае жыццё

Пинтер
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр 25 сакавіка ўзначаліў святочную святую Імшу на Пальмавую нядзелю ў мінскай архікатэдры.

«Пальмовая нядзеля — гэта ўспамін таго, як Езус Хрыстус увайшоў у Ерузалем. Ён прыехаў з вядомай ужо Яму і Богу мэтай — збаўленне свету праз сваю смерць і ўваскрасенне», — адзначыў іерарх, паведамляе catholic.by.

У сваёй гаміліі Апостальскі Нунцый звярнуў увагу на тое, што літургія Пальмовай нядзелі ўводзіць у Вялікі Тыдзень — тыдзень мукі, смерці і ўваскрасення Езуса. «Без падзей гэтага тыдня марная была б наша вера і пустое нашае жыццё», — падкрэсліў іерарх.

Арцыбіскуп Пінтэр нагадаў вернікам пра важнасць Вялікага Тыдня і выказаў спадзяванне, што шматлікія прысутныя на Пальмовай нядзелі будуць прыходзіць у Касцёл таксама і ў Вялікі чацвер, і Вялікую пятніцу.

«Мы ўсе розныя, у нас розны ўзрост, звычкі, характары, меркаванні, але мы адзін народ, адна Божая сям’я, якая ў гэтыя дні збіраецца ў адзінстве вакол Езуса ў гадзіну крыжовай мукі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі