У Мінску раскажуць пра беларускія карані расійскай актрысы Аляксандравай

21b1b55344ceff71750276d23a2bea41

29 сакавіка, чацвер, на гiстарычным факультэце БДУ ў Мінску плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1) Паведамленне на тэму: «”Веха” – сацыякультурны праект па захаванні і ўзнаўленні сямейных архіваў». Выступоўца – Алеся Пчолка, кіраўнік праекта.

2) Паведамленне на тэму: «Вопыт даследавання беларускіх каранёў сучаснай расійскай актрысы Марыны Аляксандравай». Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 29 сакавіка 2018 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 23, другі паверх.

Radawod.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі