Сустрэчы каталіцкай моладзі ў Івянцы сёлета не будзе

Кандрусевіч2

Сустрэча каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая звычайна праходзіла ў Івянцы, сёлета не адбудзецца. Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі 27 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем ІІІ Усебеларускай сустрэчы маладых католікаў у Гродне 29 красавіка – 1 мая. Іерарх дадаў, што форум будзе праведзены ўнутранымі сіламі Касцёла, спецыяльных гасцей з-за мяжы не будзе, паведамляе Catholic.by.

«Усё не так проста. Нават калі кагосьці запрашаць, то прыезд госця трэба ўзгадняць з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў», — зазначыў арцыбіскуп.

Музычная майстэрня ў Івянцы пройдзе сёлета, як і звычайна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі