З Беларусі ў Літву на сустрэчу з Папам выправіцца пілігрымка

Francis, Luis Antonio Tagle

22-25 верасня Папа Рымскі наведае Латвію, Літву і Эстонію. У Вільні і Коўне ён будзе 22-23 верасня. Плануецца, што з Беларусі ў Літву на сустрэчу з пантыфікам выправіцца пілігрымка, паведаміў 27 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён таксама распавёў, што падчас візіту беларускіх біскупаў у Ватыкан з візітам ad limina apostolorum з Папам Рымскім Францішкам абмяркоўваліся у тым ліку перспектывы візіту яго ў Беларусь, перадае БелТА.

Ён, па словах Тадэвуша Кандрусевіча, не зможа прыехаць сёлета. “Аднак не выключае, што ў будучыні гэты візіт можа быць”, – сказаў мітрапаліт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі