Мітрапаліт Кандрусевіч: Новыя дыяцэзіі – не справа сённяшняга дня

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас перадвелікоднай сустрэчы з журналістамі пракаментаваў магчымасць утварэння ў Беларусі новых каталіцкіх дыяцэзіяў.

“Пытанне абмяркоўвалася. Калі хтосьці ў Італіі спытаецца, якая тэрыторыя ў нашых дыяцэзій, мы кажам сотні кіламетраў, і яны здзіўляюцца. Таму што трэба даехаць і ўсё паспець. Таму да прапановы ў Ватыкане аднесліся вельмі сур’ёзна, аднак, гэта справа не сённяшняга дня, але яна вывучаецца. Калі будзе больш дыяцэзій, будзе больш біскупаў. Мы так мяркуем, што гэта пытанне магло б датычыць такіх адносна далёкіх ад сталіцы месц як Магілёў, Гомель, магчыма, Гродзенская дыяцэзія, вялікая па колькасці вернікаў. Мы сведчылі аб патрэбе такіх рэформ, а далей вырашаем не мы, а Ватыкан”, – кажа мітрапаліт Кандрусевіч, паведамляе Ватыканскае Радыё.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі