У Беларусі распадаецца амаль палова шлюбаў

razvod

У Беларусі з кожным годам становіцца ўсё менш шлюбаў. Калі ў 2014 годзе распісаліся 83,9 тыс. пар, дык у 2017-м — 66,2, або амаль на 18 тыс. менш. Пра гэта гаворыцца ў зборніку Нацыянальнага статыстычнага камітэта «Беларусь у лічбах».

Пры гэтым амаль палова шлюбаў распалася: за 2017 год аформлена 32 тыс. разводаў. У цэлым гэтая лічба менш, чым у папярэднія гады: у 2014-м — развяліся 34,9 тыс. пар, у 2015-м — 33 тыс., у 2016-м — 32,6 тыс. Аднак адносная колькасць разводаў павялічылася: у 2017 годзе было 483 разводы на тысячу шлюбаў, а ў 2014-м — 415.

Таксама ў Беларусі расце сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб. У 2014 годзе мужчына ўступаў у шлюб у сярэднім у 27,4 года, а жанчына — у 25,3 года. У 2017 годзе гэты ўзрост павялічыўся адпаведна да 27,9 і 25,8 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі