Саюз ЕХБ: сям’я Канановічаў ніколі не была баптыcцкай

крыж

У Саюзе евангельскіх хрысціян-баптыстаў адмаўляюць прыналежнасць да баптысцкай супольнасці шматдзетнай сям’і Канановічаў з Радашковічаў, у якой пасля збіцця адабралі дзяцей. “Гэта сям’я ніколі не належала да баптыстаў”, – заявілі Krynica.info ў СЕХБ.

У Саюзе таксама адзначылі, што члены сям’і прыналежалі да хрысціян веры Евангельскай.

Разам з тым раней адразу некалькі СМІ, а ўслед за імі і Krynica.info, заяўлялі, што Канановічы з’яўляюцца вернікамі-баптыстамі. Аднак ні ў Радашковічах, ні ў Красным, да пратэстанцкіх цэркваў якіх хадзілі члены сям’і, няма зарэгістраваных баптысцкіх супольнасцяў, толькі – ХВЕ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі