На Чарнобыльскі Шлях хочуць запрасіць прадстаўнікоў канфесій

чарнобыльскі шлях 32

У Мінгарвыканкам 2 красавіка была пададзеная заяўка на правядзенне ў Мінску акцыі Чарнобыльскі Шлях. Акцыя запланаваная на 26 красавіка – гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС – і мусіць прайсці па традыцыйным маршруце.

Калектыўную заяўку на акцыю падпісалі прадстаўнікі розных партый і арганізацый Беларусі: Вольга Кавалькова, Рыгор Кастусёў, Мікалай Казлоў, Юрый Казакевіч, Дзмітрый Кучук, Аляксей Сігаеў і Міхаіл Васілеўскі, паведамляе BCHD.INFO.

Кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова:

“Падчас акцыі плануецца агучваць пытанні экалагічнай тэматыкі. Апошнім часам па ўсёй Беларусі ўзнікае вельмі шмат пытанняў і з будаўніцтвам АЭС, і розных шкодных прадпрыемстваў. І таму адна з мэтаў – прыцягнуць да ўдзелу разнастайныя экалагічныя ініцыятывы з усёй краіны. Таксама аргкамітэт хоча запрасіць да ўдзелу ў малітве ля Чарнобыльскай капліцы прадстаўнікоў розных канфесій, каб і малітва была часткай мерапрыемства. Спадзяемся, што заяўка будзе зацверджана ў тым фармаце, у якім яна пададзеная і без зменаў”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі