У мінскім касцёле пройдзе музычны фестываль «Залатагорская ліра»

афиша

У Мінску ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы пройдзе міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра» – з 2 па 5 траўня.

Упершыню ў праграме прадстаўленыя больш за 20 арганістаў з Беларусі, Германіі, Фінляндыі і Францыі.

Асобныя праграмы прысвечаны выкананню на аўтэнтычных інструментах эпохі барока, прэм’ерам твораў беларускіх аўтараў. Духоўную музыку Украіны прадставіць фальклорны ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра».

Адкрые фестываль канцэрт маладых арганістаў — навучэнцаў арганнага класа 1-й дзіцячай музычнай школы мастацтваў Мінска.

Пачатак канцэртаў — 20.00. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю вольны.

Падрабязная праграма і расклад тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі