Расійскія шавіністы накінуліся на прэс-сакратара БПЦ

004_20180325_bnr_2__DSC5556

Прарасійскі шавіністычны сайт «Тэлескоп» накінуўся на старшыню Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы айца Сергія Лепіна з-за яго выступу на дазволеным мітынгу да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка.

Характэрна, што крытыка сайтам святара будуецца на падставе яго перапіскі ў сацсетцы з расійскім шавіністычным публіцыстам Кірылам Авяр’янавым-Мінскім, якога, па яго ж словах, пазбавілі беларускага грамадзянства і які з’яўляецца адным з аўтараў расійскага нацысцкага сайта «Спадарожнік і Пагром», які заблакаваны ў Беларусі.

Триколор_на_параде_22_июня_1943_годаАйцу Сергію, у прыватнасці, ставяцца ў віну ідэалагічныя клішэ пра тэлеграму БНР нямецкаму кайзеру, тады як менавіта на карысць Германіі Савецкая Расія адмовілася ад беларускіх зямель па Брэсцкім міры 3 сакавіка 1918 году, і выкарыстанне ім лозунгу «Жыве Беларусь!», які ў тым ліку выкарыстоўвалі беларускія калабаранты праз больш чым 20 гадоў пасля абвяшчэння незалежнасці БНР.image002

На апошняе прэс-сакратар БНР справядліва заўважае, што лозунг «Жыве Беларусь!» нічым не горшы за «Слава Расіі!», што ён згадваецца яшчэ ў вершы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў 1906 годзе, а таксама ў загалоўку дзяржаўнай «Народнай газеты». Больш за тое, адзначыў Сергій Лепін, расійскія калабаранты ў гады Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі сучасны расійскі трыкалор (на фота). «І георгіеўскую стужачку, і шмат чаго яшчэ. Ды і напэўна яны і майткі апраналі — што нам цяпер без майткаў хадзіць?» — задаецца рытарычным пытаннем святар.

Нягледзячы на ​​гэта, аўтары «Тэлескопу» заклікаюць Маскоўскую Патрыярхію звярнуць увагу на айца Сергія, каб у будучыні не «атрымаць новага Філарэта Дзенісенкі», пры гэтым сваімі тэкстамі і заклікамі як раз і ствараючы ўсе перадумовы для магчымага будучага расколу.

Максім Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі