У Віцебску каталіцкі Пасхальны Трыдуум адбыўся ў дарэформеннай форме
На мінулым тыдні ў віцебскім касцёле святой Барбары адбыўся Святы Пасхальны Трыдуум у надзвычайнай форме рымскага абраду. Набажэнствы Вялікага чацвярга, Вялікай пятніцы і Вялікай суботы цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно а. Міхал Ермашкевіч ОР.
Сваю першую Імшу паводле дарэформеннага абраду віцебская супольнасць прыхільнікаў традыцыйнай лацінскай літургіі арганізавала 25 жніўня 2007 года — у той жа год, калі Папа Бенедыкт XVI апостальскім пасланнем Summorum Pontificum дазволіў святарам па сваім жаданні выбіраць форму цэлебрацыі Імшы, а пры наяўнасці жадаючых вернікаў таксама здзяйсняць цэлебрацыі ў старой форме публічна, паведамляе Te igitur.
У выпадку ж Святога Пасхальнага Трыдуума існуюць дадатковыя складанасці, бо пры цэлебрацыі абедзвюх форм у адным касцёле ў чацвер, пятніцу і суботу прыходзіцца дубляваць набажэнствы. Таму першы Трыдуум у надзвычайнай форме ў Віцебску адбыўся толькі ў 2012 годзе, пасля таго, як інструкцыя Universae Ecclesiae ўдакладніла, што такое дубляванне можа мець месца.
На сённяшні дзень касцёл святой Барбары ў Віцебску застаецца адзіным месцам у дыяцэзіі, дзе вернікі могуць браць удзел у традыцыйнай лацінскай Імшы. Айцы-дамініканцы служаць яе штонядзелі ў 15:00.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)