Біскуп Буткевіч прывёз велікодныя падарункі бяздомным

2018-04-03-caritas-005

3 красавіка каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктарам Місевічам і дырэктарам «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэем Аніскевічам сустрэліся з супрацоўнікамі Віцебскага гарадскога цэнтра часовага (начнога) знаходжання асобаў без вызначанага месца жыхарства.

Госці прывезлі з сабой велікодныя падарункі для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, страціўшы дом і блізкіх людзей, і хто патрабуе чалавечай цеплыні і ўвагі, паведамляе catholic.by.

Біскуп Віцебскі павіншаваў усіх са святам Вялікадня і падкрэсліў, як важна рабіць дабро адно аднаму, а таксама давяраць Богу, стараючыся змяняць жыццё да лепшага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі