Каталіцкае душпастырства моладзі “OPEN” даверылі Папе Яну Паўлу ІІ

popejohnpaul

2 красавіка, у 13-ю гадавіну смерці прызнанага святым Папы Яна Паўла ІІ, прадстаўнікі Акадэмічнага душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” разам с сваім душпастырам кс. канонікам Антоніем Грэмзам ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне даверылі святому ўсё душпастырства і ўсе ініцыятывы, якія пры ім рэалізуюцца.

Святы Ян Павел ІІ з’яўляецца апекуном душпастырства моладзі, а яго словы, скіраваныя да маладых людзей падчас Сусветных дзён моладзі ў Таронта “Будучыня складзена ў вашых сэрцах і ў вашых руках”, леглі ў аснову дзейнасці душпастырства “OPEN”, паведамляе grodnensis.by.

Папа Ян Павел ІІ памёр 2 красавіка 2005 года а 21:37 ва ўзросце амаль 85 гадоў, з якіх было 59,5 гадоў святарства і 26,5 пантыфікату.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі