Варфаламей І: шлях да еднасці хрысціян не спыніць

варфаламей

“Нават калі павольны, нават калі часам з цяжкасцямі, шлях да адзінства нашых святых Цэркваў з’яўляецца няспынным, таму што яго прагне Бог і таму што мы павінны быць сведкамі Бога ў гэтым свеце, які абыякавы да Яго”, – падкрэсліў праваслаўны Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей І прымаючы ў сваёй рэзідэнцыі ў Фанары Папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі, арцыбіскупа Анджэла Дэ Данаціса, з групай святароў, якія здзяйсняюць пілігрымку па хрысціянскіх святых месцах у Турцыі.

У размове са сваімі гасцямі Экуменічны Патрыярх звярнуў увагу на пытанне супольнага святкавання Пасхі католікамі і праваслаўнымі. Ён выказаў упэўненасць у тым, што як толькі наступіць адпаведны час, Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква здолеюць з пакорай і адкрытасцю прыйсці да супольнага рашэння ў гэтым пытанні, адказваючы на заклік апостала Паўла, які ў сённяшнім глабалізаваным свеце гучыць як ніколі актуальна: “Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас! Таму будзем святкаваць не ў старой заквасцы”, паведамляе Ватыканскае Радыё.

Варфаламей І падкрэсліў існаванне глыбокай еднасці паміж ім і Святым Айцом, і якая ўсталявалася адразу пасля абрання Францішка на Пасад св. Пятра. Гэтае адзінства працягвае заставацца плённым на працягу пяці гадоў цяперашняга пантыфікату і выражаецца ў многіх супольных падзеях, дадаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі