Сяргею Луканіну забаранілі чытаць Біблію ўслых у парку
Мінгарвыканкам не дазволіў юрысту і прапаведніку Сяргею Луканіну чытаць Біблію ўслых у парку імя Максім Горкага ў Мінску 8 красавіка а 15:00. Фотаздымак адказу на зварот і сваю рэакцыю на яго ён прывёў на сваёй старонцы ў Facebook.
Прычыну адмовы ўлады аргументавалі тым, што “права ажыццяўляць рэлігійную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца рэлігійным арганізацыям, уключаным у Дзяржаўны рэестр рэлігійных арганізацый”, а “набажэнствы, рэлігійныя абрады, рытуалы і цырымоніі бесперашкодна праводзяцца ў культавых будынках, збудаваннях і на адносных да іх, у іншых месцах, прадстаўленых рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў, у месцах паломніцтва, на могілках і ў крэматорыях”.
«У сувязі з гэтым прыходзяць вось такія думкі. Я хрысціянін. У мяне ёсць пакліканне ад Бога – гаварыць пра Хрыста. Я жыву ў хрысціянскай краіне, дзе Канстытуцыя абвяшчае: «Кожны мае права … выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі» (арт. 31), у маёй краіне ёсць Закон “Аб свабодзе сумлення», які гаворыць: «Кожны мае права свабодна … выказваць і распаўсюджваць рэлігійныя перакананні і дзейнічаць у адпаведнасці з імі» (арт. 5). Для таго, каб распаўсюдзіць свае рэлігійныя перакананні, трэба каму-небудзь што-небудзь сказаць услых. Калі я хрысціянін, то лепшае, што я магу зрабіць, каб у дакладнасці перадаць сутнасць хрысціянства – гэта прачытаць пра гэта каму-небудзь з першакрыніцы – Бібліі. Аднак, на думку чыноўнікаў Мінгарвыканкама, чытанне Бібліі ўслых – гэта рэлігійная дзейнасць, забароненая для грамадзян! Менавіта на гэтай падставе мне адмовілі ў маёй просьбе. А як жа Канстытуцыя? Закон «Аб свабодзе сумлення»? Я выканаў усё, што патрабаваў закон, але мне ўсё роўна забараняюць чытаць Біблію ўслых. Так што рабіць? Разважаючы пра гэта, успомніў, што Апосталы Хрыста, якім улады забаранялі гаварыць пра Ісуса, адказалі так: «трэба слухацца болей Бога, чым людзей» (Дзеі 5:29). Пасха, 8 красавіка, парк імя Горкага, 15:00. Хрыстос Уваскрос!» – адзначыў Сяргей Луканін.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)