Нягледзячы на забарону, Сяргей Луканін прапаведаваў у Парку Горкага (відэа)
Нягледзячы на забарону з боку Менгарвыканкаму беларускі юрыст і прапаведнік Сяргей Луканін 8 красавіка прапаведаваў ля помніка Максіму Горкаму ў парку імя расейскага пісьменніка.
У сваёй пропаведзі Сяргей Луканін распавёў пра перадгісторыю свята Вялікадня і выхаду габрэяў з рабства ў Егіпце на чале з Майсеем, а затым і прыход Сына Божага Ісуса Хрыста ў свет, каб вызваліць людзей з рабства граху і паслужыць усім, хто пакутваў.
“Але ўвесь свет зараз жыве так, быццам Ісус Хрыстос не памёр за нас. Але гэта не так. Яго святая кроў пралілася. Ісус Хрыстос ёсць сапраўдная Пасха”, – адзначыў Сяргей Луканін.
Каб рабства граху больш не панавала над намі, ён заклікаў усіх прызнаць Ісуса Хрыста сваім Госпадам і Збаўцам, папрасіць у Яго прабачэння за свае грахі. “І я веру, што ў той самы момант вашае жыццё зменіцца”, – адзначыў прапаведнік. Таксама Сяргей Луканін заклікаў людзей падыходзіць, каб ён мог памаліцца за іх.
Пропаведзь прайшла амаль без эксцэсаў. Толькі адзін чалавек са словамі “Чё орешь?” падыйшоў да Сяргей Луканіна і спрабаваў упэўніць яго ў бессэнсоўнасці падзеі, а таксама заклікаў “не палітызаваць”. Але яго адвялі ў бок іншыя людзі.
Відэа Змітра Дашкевіча
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)