Беларускі экс-міністр Антановіч: Нацыянальная рэлігія Беларусі — праваслаўе

Антонович
У Маскве напачатку сакавіка на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава адбылася навуковая канферэнцыя «Асэнсаванне альтэрнатыўных канцэпцый расійска-беларускай гісторыі».

Яе арганізатарам выступіў Фонд развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці «Народная дыпламатыя», паведамляе “Наша ніва”.

Адным з беларускіх прадстаўнікоў на канферэнцыі, на якой прысутнічалі такія прарасійскія дзеячы, як Леў Крыштаповіч і Кірыл Авяр’янаў-Мінскі, стаў былы міністр замежных справаў (1997—1998) Беларусі Іван Антановіч, які цяпер жыве ў Маскве.

Ягоная пазіцыя палягае ў тым, што Беларусь знаходзіцца на мяжы разлому ў славянскім свеце: «Беларуская дзяржаўнасць сфармавалася ва ўлонні рускай дзяржаўнай традыцыі, нацыянальная рэлігія беларусаў — праваслаўе, прынятае ў часы Кіеўскай Русі,«дзяржавы-прамаці».

Ён абвяргаў гісторыкаў, якія спрабуюць узвысіць «літоўска-польскі» перыяд у гісторыі нашай краіны і ачарняюць «руска-імперскі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі