Гродзенская семінарыя рэарганізаваная ў міждыяцэзіяльную

семинария
У Гродне падчас 69-га пленарнага паседжання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое распачалося 11 красавіка, было абвешчанае рашэнне аб рэарганізацыі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі ў міждыяцэзіяльную з прызначэннем яе рэктарам кс. Віталія Вайцяхоўскага.

Ксёндз Вацяхоўскі прадставіў біскупам сваё бачанне працэсу фармацыі будучых святароў і практычнага функцыянавання семінарыі. У бліжэйшы час новапрызначаны рэктар выступіць з канкрэтнымі прапановамі, паведамляе catholic.by.

Ксёндз Віталій Вайцяхоўскі нарадзіўся ў 1979 годзе, паходзіць з парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы, святарскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў 2004 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі