У Оршы 21 красавіка пройдзе «Вінаграднік»

виноградник
У Оршы 21 красавіка пройдзе чарговы каталіцкі «Вінаграднік» на тэму  «Чалавек — святыня Духа Святога»

Якая роля святароў у нашым жыцці? Некаторыя веруючыя не разумеюць таямніцу святарства і для іх святар — гэта толькі больш ці менш удалы лідар або арганізатар. Іншыя ж наадварот — ім здаецца, што ў духоўным свеце святар павінен усё ведаць, павінен не грашыць і не памыляцца. Можна сказаць, што такія людзі спадзяюцца на рукі святара больш чым на Бога. Часта гэта даволі камфортна — даверыцца святару, які будзе за цябе ўсё рашаць і адказваць на ўсе нялёгкія пытанні. Аднак гэта можа давесці да спецыфічнага разрыву асабістых адносінаў з Богам, – гэтыя пытанні стануць тэмай разважанняў, паведамляе catholicnews.by.

На чарговай сустрэчы «Вінаградніка» – канферэнцыя, малітва, споведзь, магчымасць начлегу.

Запіс  абавязковы, да 19 красавіка, па нумары +375 (29) 500 40 88.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі