Парашэнка просіць Канстанцінопальскага Патрыярха надаць аўтакефалію
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 17 красавіка сустрэўся са старшынямі ўсіх фракцый Вярхоўнай Рады для абмеркавання царкоўна-дзяржаўнага пытання. Ён заявіў, што ён прыняў рашэнне прасіць Сусветнага Патрыярха Варфаламея аб наданні томасу аб аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царкве.
Прэзідэнт папрасіў, каб яго просьбу падтрымалі і парламентарыі, і ўкраінскі народ. “Адпаведны зварот павінна зацвердзіць Вярхоўная Рада Украіны”, – падкрэсліў Парашэнка, паведамляе risu.org.ua.
Прэзідэнт адзначыў, што зварот ад свайго імя ён ужо перадаў Ўсяленскаму Патрыярху і спадзяецца, што на бліжэйшым Саборы Канстанцінопаль прыме станоўчае рашэнне па ўкраінскім пытанні. «Веру, гэтае рашэнне будзе прынята да 1030-годдзя святкавання Хрышчэння Русі-Украіны (28 ліпеня 2018 году – Krynica.info)», – заявіў ён.
Пятро Парашэнка таксама паведаміў, што ўвесь епіскапат Кіеўскага Патрыярхату падпісаўся пад аналагічным зваротам да Патрыярха Варфаламея. Гэтую ідэю падтрымалі прадстаўнікі і іншых Цэркваў.
«У мяне адбылася сустрэча з Мітрапалітам УАПЦ Макарыем і мяне праінфармавалі, што Архіерэйскі Сабор УАПЦ сёння таксама падтрымаў зварот да Ўсяленскага Патрыярха і прэзідэнта», – заявіў ён.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што стварэнне ва Украіне новай адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы – гэта гістарычная падзея ў жыцці незалежнай дзяржавы Украіна.
«Украіна, як незалежная дзяржава, не проста мае права. Яна абавязаная такую Царкву стварыць і прадэманстраваць такое ж адзінства ў гэтым пытанні, як гэта паказалі ўсе Цэрквы», – заявіў Парашэнка.
Ён таксама адзначыў, што Адзіная памесная Праваслаўная Царква не стане дзяржаўнай. Любы чалавек мае права самастойна выбіраць канфесію, якая яму падабаецца.
УПЦ КП падтрымлівае намаганні Прэзідэнта і грамадскасці аб прызнанні ўкраінскай царкоўнай аўтакефаліі і абвяшчэння адпаведнага Томас. Пра гэта гаворыцца ў заяве Кіеўскага Патрыярхату.
«Ва Украінскай Праваслаўнай Царкве Кіеўскага Патрыярхату аднадушна падтрымліваюць усе намаганні, накіраваныя на прызнанне аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Украіне Яго Святасцю Усяленскім Патрыярхам Варфаламеем і Канстанцінопальскай Маці-Царквой, а таксама на пераадоленне існуючага царкоўнага падзелу, сцвярджэння адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы», – гаворыцца ў дакуменце .
У УПЦ КП адзначылі, што ўсе іх епіскапы падпісалі зварот да Патрыярха Варфаламея з просьбай надаць томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне. Аналагічную просьбу таксама падпісаў епіскапат Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
«Мы выказваем надзею, што і сярод епіскапату УПЦ (Маскоўскага Патрыярхату) ёсць адказныя іерархі, якія сапраўды непакояцца пра будучыню Праваслаўя ва Ўкраіне і падтрымаюць намаганні па кананічным прызнанні Усяленскім Патрыярхам украінскай царкоўнай незалежнасці. Таксама мы разлічваем на падтрымку Вярхоўнай Рады Украіны, усяго ўкраінскага грамадства, на разуменне з боку іншых рэлігійных арганізацый Украіны. Наколькі нам вядома, цяпер, як ніколі раней, ёсць усе падставы чакаць станоўчае рашэнне Сусветнага Патрыярха. Аднак відавочна, што праціўнікі не будуць чакаць, склаўшы рукі, і прымаць усе сродкі для таго, каб не дапусціць абвяшчэння томаса аб аўтакефаліі. Таму на дадзены момант мы не можам паведаміць больш дэталяў распачатага працэсу», – адзначылі ў УПЦ КП.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)