Каталіцкія сямейныя рухі Беларусі збяруцца на кангрэс у Баранавічах

2018-04-17-wmof_icon-3

У Баранавічах у Доме ксяндзоў вербістаў з 1 па 3 чэрвеня ў межах падрыхтоўкі да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне (Ірландыя) пройдзе ІІІ агульнабеларускі Кангрэс каталіцкіх сямейных рухаў.

У праграме кангрэсу даклады біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB «Чаму сям’я мае важнае значэнне для Касцёла», ксяндзоў Андрэя Рылкі «Канцэпцыя сям’і паводле розных філасофскіх напрамкаў», Пшамыслава Дронга «Касцёл у служэнні сям’і» і «Сужэнская духоўнасць у аспекце Amoris Laetitia», Паўла Шчарбіцкага SDB «Выкарыстанне прэвентыўнага метаду кс. Яна Боско ў сям’і», а таксама Станіслава Дземяна «Фармаванне чалавека ў сям’і» і Віялеты Віткаўскенэ «Новы падыход у падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства», канцэрт гурта Laudans, паведамляе catholic.by.

Запіс для ўдзелу ў кангрэсе па тэлефоне: +375 (29) 588 42 73 (Ірына Мялешка).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі