Старшыня Лідскага райвыканкама паабяцаў вырашыць пытанне будаўніцтва новага касцёла ў Лідзе

Кандрусевіч2

20 красавіка каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Лідскага райвыканкама Міхаілам Карповічам, які з вялікай павагай выказаўся аб дзейнасці Касцёла ў Лідзе і на Лідчыне. Ён падзякаваў за шматлікія ініцыятывы Касцёла, асабліва ў галіне хрысціянскага выхавання моладзі.

Мітрапаліт Кандрусевіч выказаў удзячнасць за высокую ацэнку дзейнасці Касцёла і падкрэсліў, што як Касцёл, так і дзяржава служаць чалавеку і таму ў гэтай галіне могуць плённа супрацоўнічаць, паведамляе catholic.by.

Таксама падчас сустрэчы іерарх узняў пытанне выдзялення зямлі пад будаўніцтва касцёла святога Юзафа ў мікрараёне Паўднёвы, бо горад расце і ў ім патрэбныя новыя святыні. Кіраўнік раёна з разуменнем паставіўся да просьбы і даў надзею на пазітыўнае вырашэнне праблемы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі