У Гродне адбылася прэм’ера фільма пра Свята-Пакроўскі сабор

2018-04-22-film-premjera04

22 красавіка ў праваслаўным Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна адбыўся прэм’ерны паказ фільма “Пад Пакровам Багародзіцы”. Фільм зняты па блаславенні архіепіскапа Гродзенскага i Ваўкавыскага Арцемія да 110-годдзя сабора, паведамляе orthos.org.

На пачатку сустрэчы настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой нагадаў аб неабходнасці захоўваць памяць аб людзях, якія аддалі храму частку свайго жыцця.

Пра некаторыя моманты, цікавыя сустрэчы і асаблівасці працы ўзгадаў ва ўступным слове аўтар фільма протаіерэй Уладзімір Петручык. Таксама ён падзякаваў усім, хто прыняў удзел ў працы над гэтым праектам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі