У Мінску прайшоў малітоўны дзень руху «Маці ў малітве»
21 красавіка ў каталіцкай капліцы св. Яна Хрысціцеля ў мінскім мікрараёне Серабранка прайшоў малітоўны дзень руху «Маці ў малітве», паведамляе catholic.by. У малiтоўным днi бралі ўдзел групы руху маці з розных мiнскiх парафiй: з Залатой горкi, з Чырвонага касцёла, з Лошыцы, Сухарава, а таксама з Бараўлянаў i Маладзечна.
Сваімі настаўленнямі з удзельніцамі сустрэчы дзяліўся ксендз Аляксандр Мятлцiкі SDB, а арганiзацыйную i малiтоўную падтрымку аказвала сястра Тэрэза Сальнічэк SDB.
Сустрэча распачалася святой Імшой i адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, пасля чаго ўдзельніцы перайшлі ў салезiянскi араторый, дзе за супольным абедам адбылiся сустрэчы сясцёр у малiтве i знаёмства з новымi ўдзельнiцам i руху.
Напрыканцы малiтоўнага дня адбылася канферэнцыя на тэму «Цярпенне i пакуты ў нашым жыцці». Удзельніцы дзялілiся сваiмi перажываннямi, разважалi над Словам Божым, а потым усе разам спявалi.
А ў Шчучыне маладыя кандыдаты да канфірмацыі 21 красавіка наведалі Гродзенскі дыяцэзіяльны Марыйны санктуарый у Тракелях, дзе была адпраўлена Найсвяцейшая Ахвяра перад абразом Панны Марыі, перадае catholicnews.by.
Другім этапам аднадзённых рэкалекцый стала канферэнцыя, якую прамовіў а. Аляксандр Махнач SP у піярскім касцёле ў Лідзе. Святар, між іншым, звярнуў увагу на захаванне абавязку вернасці Хрысту і Яго Касцёлу, які будзе ўскладзены на кожнага кандыдата з моманту прыняцця сакраманту канфірмацыі.
Пасля духоўнай канферэнцыі, удзельнікі пілігрымкі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, працуючы ў групах, адзначаючы для сябе 10 запаведзяў, якімі хочуць жыць з моманту прыняцця сакраманту Духа Святога: кожную нядзелю ўдзельнічаць у св. Імшы; рэгулярна прыступаць да сакраманту споведзі; прымаць як мага часцей св. Камунію; памятаць пра шчырую штодзённую малітву; актыўна ўдзельнічаць у жыцці Касцёла; маліцца на ружанцы; быць гатовым абараніць сваю веру, жыць ёю і заўсёды заставацца верным Хрысту, Яго запаведзям і Касцёлу; імкнуцца да большага пазнання Бога; пацвярджаць сваю веру ўчынкамі; быць прыкладам сапраўднай веры для іншых.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)