У Докшыцы прыедзе біскуп з Ісландыі, каб высвяціць у святары двух капуцынаў

2590601_1200x800

4 мая прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць два дыяканы з Беларускай кустодыі каталіцкага Ордэна братоў меншых капуцынаў — браты Ігар Колзун і Максім Варанюк, паведамляе Catholic.by.

Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя).

Пасвячэнне адбудзецца падчас святой Імшы аб 11:00.

Фота smedata.sk

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі