Кансультантаў сямейнага жыцця запрашаюць на рэкалекцыі ў Навагрудак, жанчын – у Оршу

сям'я

Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца працаваць кансультантамі сямейнага жыцця ці ўжо працуе імі і ўсіх зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць з 22 па 27 чэрвеня ў Навагрудку (вул. 1-га Мая, 26).

На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, пра спосабы будавання добрых стасункаў у сужэнстве. Кожны атрымае магчымасць задаць хвалюючыя пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да…”. Малітоўнае жыццё вернікі змогуць паглыбіць падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам, паведамляе grodnensis.by.

Запіс да 15 чэрвеня па тэлефоне: +375 29 588 42 73 Ірына Мялешка.

А з 4 па 6 мая ў Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэра». Тэма курса — «Пра жаночае цярпенне… Пра ўсемагутнасць Бога… Пра Яго міласэрнасць…».

На курсе пойдзе размова пра тое, што жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям’і, такім як алкагалізм мужа, або праблемы з сынам ці дачкой, пачынаюць станавіцца «ахвярай», знаходзяць у іншым ворага, а самі спыняюцца ў духоўным развіцці, перастаюць бачыць свае ўласныя грахі і памылкі, і ўцякаюць у мары і фантазіі аб ідэальнай сям’і, замест таго, каб з верай надалей служыць сваім блізкім, піша catholicnews.by.

Запіс абавязковы і працягваецца да 2 мая. Запісацца можна па тэлефоне: +37529 7130233.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі