У Гродне завяршаецца падрыхтоўка да Агульнабеларускай сустрэчы моладзі (відэа)

concert-768722_640

У Гродне завяршаецца падрыхтоўка да каталіцкай Агульнабеларускай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца з 29 красавіка па 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка). Тэма сустрэчы – “Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана” (Лк 1, 30).

Арганізатары абяцаюць цікавую праграму, стрыжнем якой, з’яўляецца духоўны складнік. Штодня моладзь будзе мець магчымасць удзелу ў святой Імшы, супольнай малітве, канферэнцыях, зможа таксама пашукаць адказы на хвалюючыя пытанні падчас “катэхезы ў катэхезах”, паведамляе grodnensis.by.

Галоўным госцем сустрэчы стане Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, які дасць пачатак святу маладых.

Вечарам кожнага дня запланаваны канцэрты музычных гуртоў. Сваім спевам прысутных парадуюць семінарыйны гурт “Ave”, гурт “The Сrossway” з Баранавічаў і гурт “Piligrims” са Смаргоні.

На сёлетніх Днях моладзі чакаецца каля 2 тыс. удзельнікаў з усіх дыяцэзій Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі