Жанчын і дзяўчат запрашаюць у пілігрымкі для маці з Ашмян у Баруны

mother-1039765_640

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах пачнецца а 07:00. Шлях пілігрымкі пройдзе праз Багданішкі, Олькавічы, Навасёлкі, Куцавічы і Чаркасы. Прайсці 22 кіламетры плануецца за шэсць гадзін, паведамляе grodnensis.by.

У Барунах адбудуцца маёвае набажэнства і святая Імша.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі