Апублікаваны абноўлены расклад Агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі
29 красавіка – 1 мая ў Гродне адбудзецца III агульнабеларуская сустрэча каталіцкай моладзі. Сустрэча пройдзе пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41). Тэма сустрэчы – “Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана” (Лк 1, 30).
Aгульнабеларуская сустрэча моладзі будзе прымеркавана да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі i спалучана з юбілейнымі 25-мі Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Праграма сустрэчы, паводле grodnensis.by:
29 красавіка, нядзеля
15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў
18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00 – святая Імша
20.00 – вячэра (пры касцёле)
21.00 – канцэрт (музычны гурт AVE, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне)
22.30 – вячэрняя малітва і бласлаўленне. Начлег у сем’ях
30 красавіка, панядзелак
9.00 – ранішнія малітвы ў касцёле
10.30 – катэхеза ў катэхезах. Размова і дыскусія ў васьмі групах на тэмы: Пакліканыя з Марыяй: 1) да любові; 2) да адвагі; 3) да надзеі; 4) да служэння; 5) да радасці; 6) да даверу; 7) да сведчання; 8) да трываласці
11.00 – вынікі катэхез
12.00 – святая Імша
13.30 – абед
15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.45 – прэзентацыя моладзі чатырох дыяцэзій Беларусі на тэму “Па прыкладу Марыі не баяцца давяраць сваё жыццё Богу” (15 хвілін для кожнай дыяцэзіі)
Размова з біскупамі. Адказы на пытанні
18.00 – вячэра (пры касцёле)
19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння
21.00 – канцэрт (музычны гурт CROSSWAY, Баранавічы)
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях
1 мая, аўторак
9.30 – ранішнія малітвы (Гродна, катэдральны касцёл)
9.45 – святая Імша
11.00 – канцэрт праслаўлення (музычны гурт PILIGRIMS (“Пілігрымы”), Смаргонь)
Заканчэнне
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)