Польшча і Каталіцкая Царква Беларусі дапамаглі спецвучэльні

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 27 красавіка ўзяў удзел у адкрыцці праекта дапамогі ў Крывіцкай спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай прафесійна-тэхнічнай вучэльні закрытага тыпу.

Праект дапамогі ў мэтах развіцця прафінансаваны ў межах малых грантаў амбасады Польшчы ў Беларусі і мае назву «Формула поспеху», паведамляе catholic.by.

Часткай праекта з’яўляецца стварэнне на тэрыторыі вучэльні ў Крывічах майстэрні па рамонту аўтамабіляў, што дае магчымасць атрымання прафесіі аўтамеханіка. Атрыманне практычных уменняў у вучэльні палегчыць маладым людзям пошук і пачатак легальнай працы.

З прамовамі выступілі арцыбіскуп Кандрусевіч, Часовы Павераны ў справах амбасады Польшчы Міхал Хабрас.

Пасля ўрачыстага адкрыцця прысутныя змаглі агледзець новы клас і стэнды. Дырэктар установы правёў экскурсію па вучылішчы, а навучэнцы прадставілі невялікі канцэрт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі