ІІІ Усебеларускія дні каталіцкай моладзі ў Гродне: прамы дыялог з біскупамі

Дни

В Гродно, где проходят III Всебелорусские дня католической молодежи, второй день встречи включил два кульминационных события: молодежь презентовала свои епархии, затем мела возможность задать вопросы епископом во время специальной встречи.

«Мы ўсе пакліканыя да Нябеснага Валадарства, да збаўлення і вечнага жыцця. Каб распазнаць пакліканне, важна зрабіць крок наперад: даверыцца Богу і ісці за яго голасам», – зазначыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскі Юрый Касабуцкі, разважаючы пра пакліканне, паведамляе catholic.by.

«Нам не хапае даверу і дыялогу паміж сабой – біскупамі і моладдзю», – адказаў на адно з пытанняў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Дни
Паводле яго словаў, кожнае наступнае пакаленне моладзі мае сваю асаблівасць: «25 гадоў таму перадача Евангелля адбывалася крыху іншым шляхам. Але важна прыслухвацца адно да аднаго, мы хочам прыслухоўвацца да вашых меркаванняў і пытанняў».

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў сваю гісторыю паклікання да святарства, а таксама дадаў, што «ад моладзі можна чуць шмат крытыкі ў бок іерархаў, але важна, каб моладзь таксама хацела браць адказнасць за сваё душпастырства».

Дни
Прэзентацыя моладзі з чатырох рыма-каталіцкіх дыяцэзій Беларусі і моладзі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі прайшла на тэму «Па прыкладу Марыі не баяцца давяраць сваё жыццё Богу».

Кожная дыяцэзія магла абраць сваю форму прэзентацыі – танцы, пантаміма,  тэатральныя пастаноўкі.

Мінска-Магілёўскую дыяцэзію прадставіў гурт Ubi Caritas з Івянца на чале з а. Яўгенам Голубам OFMConv, Гродзенскую дыяцэзію – тэатр імя святога Яна Паўла ІІ з гродзенскай парафіі на Дзевятоўцы, Пінскую дыяцэзію – моладзь з розных парафій дыяцэзіі на чале з гуртом CROSSWAY і кс. Паўлам Рудзьманам, Віцебскую дыяцэзію – моладзь з Браслава і Глыбокага.

Моладзь Грэка-Каталіцкай Царквы падзялілася з прысутнымі сведчанні, а таксама выканала кандак з Акафіста да Маці Божай Жыровіцкай.

У межах моладзевага форуму мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ўзначаліў святую Імшу. Іерарх нагадаў у гаміліі, што восенню ў Ватыкане адбудзецца Сінод Біскупаў, прысвечаны моладзі. У сакавіку ў Ватыкане прайшла перадсінадальная сустрэча моладзі, у тым ліку з удзелам прадстаўніка Беларусі.

Дни
«Кожны з нас перажывае цяжкасці ў веры і спакусу нявер’я. Адначасова кожны з нас з дапамогаю Касцёла і Божай ласкі можа спазнаць узрастанне ў веры і духоўнае ўдасканаленне. Мы таксама павінны адчуваць сваю адказнасць за веру ў нашым наваколлі. Наша заданне — прадставіць Касцёл як прытулак супраць выклікаў нашага часу, асабліва супраць дэхрысціянізацыі, маральнага невуцтва, прыватызацыі веры і спіхвання яе на перыферыю жыцця”, – падкрэсліў іерарх.

Мітрапаліт Кандрусевіч дадаў, што хрысціянскае пакліканне «пашырае гарызонты нашага жыцця», таму хрысціянін, асабліва малады чалавек, «не павінен заставацца ў жыццёвай даліне і задавальняцца пасрэднасцю».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі