У Ларэтанскую літанію дададзены заклік “Каралева Беларусі, маліся за нас”
На паседжанні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 29 красавіка было прынятае рашэнне дапоўніць тэкст Ларэтанскай Літаніі на беларускай мове заклікам “Каралева Беларусі”.
Рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Кангрэгацый Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў у Ватыкане, паведамляе catholic.by.
Пра намер дадаць гэты заклік было аб’яўлена у Будславе падчас святкавання фэсту Маці Божай Будслаўскай у 2017 годзе старшынёй ККББ арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пакінула прыняцце канчатковага рашэння па гэтым пытанні за мясцовай Канферэнцыяй Біскупаў.
Тэкст Ларэтанскай літаніі на лацінскай мове з’яўляцца ўзорным пры перакладзе на іншыя мовы. Аднак некаторыя супольнасці атрымліваюць дазвол на тое, каб дадаваць да тэксту Літаніі дадатковыя заклікі, якія часамі становяцца агульнапрынятымі ва ўсёй Каталіцкай Царкве.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)