У Гродне завяршыліся ІІІ Усебеларускія дні каталіцкай моладзі
У Гродне 1 траўня завяршыліся ІІІ Усебеларускія дні каталіцкай моладзі.
Напрыканцы сустрэчы адбылася Святая Імша у фарным касцёле святога Францішка Ксаверыя, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, паведамляе catholic.by.
Біскуп даверыў Богу ў малітве моладзь Беларусі і ўсіх арганізатараў сустрэчы, валанцёраў і гасцінных гродзенцаў, якія прымалі на начлег пілігрымаў: «Малюся за ўсіх вас – моладзь і нашу Беларусь. Малюся за ўсіх, хто шукае сваю дарогу, каб гэта была дарога Хрыстовая – дарога з Богам. Успомнім у малітве таксама тых маладых людзей, якія шукаюць сябе за межамі краіны, каб вярнуліся на Радзіму».
Звяртаючыся да мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, іерарх падкрэсліў, што якраз тут, у Гродне, пачынаўся шлях арцыбіскупа – яго праца, пакліканне і служэнне: «Гродзенская зямля запрашае нас дакрануцца да вытокаў веры – веры нашых бабуляў і дзядуляў, якія збераглі яе і перадалі нам. Вельмі важна, што мы сабраліся тут і сёння можам адчуць гістарычную місію гэтага касцёла – дакраніцеся да гэтых сцен і прыслухайцеся да іх гісторыі».
Іерарх заклікаў адчыніць дзверы душы Хрысту, прыгадваючы словы святога Яна Паўла ІІ, які заахвочваў «адчыніць свае дзверы насцеж – дзверы на мяжы дзяржаў і людскіх сэрцаў».
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на заканчэнне Імшы заахвоціў моладзь падтрымліваць свой малітоўны дух, які яна паказалі на Усебеларускай сустрэчы моладзі.
У сустрэчы бралі ўдзел каля 115 чалавек з Віцебскай дыяцэзіі, каля 130 – з Пінскай, каля 310 – з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і больш за 1300 – з Гродзенскай дыяцэзіі.
Больш за 300 сем’яў з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Дзевятоўцы прымала ў сваіх дамах удзельнікаў сустрэчы моладзі. Жыхары Гродна адгукнуліся на прапанову яшчэ ўзімку і ўжо з таго часу рыхтаваліся, каб прыняць у сваіх дамах маладых католікаў з усёй Беларусі. Парафіяне дзяліліся з пілігрымамі не толькі дахам над галавой і ежай, але і сваёй дабрынёй.
На працягу трох дзён сустрэчы гаспадары давалі сведчанне хрысціянскай гасціннасці і выканання ўчынку міласэрнасці для цела бліжняга. Па вечарах пілігрымы і сем’і сустракаліся за кубкам гарбаты, каб паразмаўляць і падзяліцца сваім сведчаннем.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)