Схаваная святыня – фотарэпартаж з Бабруйску

Больш за 100 гадоў таму, у 1906 годзе, у Бабруйску ў неагатычным стылі быў пабудаваны касцёл. У часы камуністычнага рэжыму храм у вернікаў забралі, а ў 1960-я гады ўвогуле знеслі яго фасад, пабудаваўшы замест гэтага пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім размесцілася адміністрацыя Бабруйскага будаўнічага камбіната (з 2012 года – ААТ «Бабруйскбудкомплекс»).

У 1989 годзе каталікі здолелі дамагчыся вяртання касцёла, але прыбудаваная панэльная каробка на вуліцы Кастрычніцкай (былая Касцёльная) дагэтуль хавае святыню ад недасведчанага позірку. Менавіта праз яе і самі вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі мусяць трапляць на Службу.

Чарговыя спробы вярнуць пачатковы выгляд касцёлу, распачатыя ў 2017 годзе, па-ранейшаму не даюць вынікаў, хаця і ўладальнік прыбудовы ўжо збанкрутаваў. Ні гарадскія, ні рэспубліканскія ўлады, якія і забудавалі святыню, не вырашаюць пытання.

Больш за тое, яны прапануюць вернікам за свае сродкі выкупіць прыбудову, каб пасля яе знесці, хаця не яны яе будавалі і не яны прасілі гэта зрабіць.

Пакуль жа савецкая спадчына працягвае хаваць за сваімі мурамі спадчыну хрысціянскую.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі